Памёр вынаходнік электроннай пошты
Вынаходнік электроннай пошты і сімвалу @ Рэй Томлінсан памёр ва ўзросце 74 гадоў. Пра гэта паведамляе The Verge.
Прычынай смерці камп’ютарнага інжынера стаў сардэчны прыступ. Адным з першых пра смерць Томлінсана паведаміў ягоны былы калега і адзін з вынаходнікаў сучаснага інтэрнэту Вінтон Серф.
У 1971 году Томлінсан прапанаваў ідэю перасылаць тэкставыя паведамленні паміж двума аддаленымі кампутарамі з дапамогай адмысловай каманды SNDMSG. У той час ён працаваў у кампаніі «Bolt, Beranek and Newman», што займалася стварэннем інфраструктуры для вайсковых сетак перадачы звестак.
У тым жа годзе ён адправіў першае паведамленне паміж двума кампутарамі сеткі ARPANET — прататыпам сучаснай сеткі інтэрнэт, распрацаваным Агенцтвам Міністэрства абароны ЗША па перспектыўных даследаваннях.
У наступныя гады Томлінсан дадаў да функцыянальных магчымасцяў сеткі падтрымку сэрвісу e-mail і абраў сімвал @, каб пазначыць прыналежнасць паштовых адрасоў да вызначаных сістэмаў. Акрамя таго, ён распрацаваў праграмы TENEX, якія дазваляюць кампутараў абменьвацца тэкставымі паведамленнямі, і CPYNET, якая дала карыстальнікам магчымасць перасылаць файлы і забяспечваць іх захаванасць.
У 2012 годзе вынаходнік увайшоў у Залу славы Інтэрнэту, членамі якой таксама з’яўляюцца Вінтон Серф, стваральнік Сусветнай павуціны Цім Бернерс-Лі, вынаходнік «Linux» Лінус Торвальдс і заснавальнік «Вікіпедыі» Джымі Ўэйлз.
