Памёр журналіст Анатоль Мяльгуй



Пра гэтую трагічную страту паведаміў інтэрнэт-русурс  delaemvmeste.by. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Журналісту і пісьменніку было 59 гадоў.

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў Беларусі, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя).

Супольна з Вітаўтам Мартыненкам, які памёр год таму, выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Апошняя была адзначана спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.

Пахаванне журналіста адбудзецца 26 красавiка ў рытуальнай зале менскага крэматорыя а 13:00.

Светлая памяць…