Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі



Стала вядома, што памёр вядомы беларускі журналіст Раман Якаўлеўскі. Пра гэта паведамілі яго сябры.

Раман Якаўлеўскі – аўтарытэтны палітычны аглядальнік беларускіх і замежных медый. Ён супрацаваў з наступнымі выданнямі: «БДГ. Деловая газета», «БелРынок», друкаваўся таксама на сайце Reform.by.

Журналісту было 68 гадоў. Ён хварэў на ковід.

Раман Якаўлеўскі шматразова ў эфіры нашага радыё даваў каментары і аналіз розных палітычных падзей.

Светлая памяць…