Пантонная пераправа цераз Прыпяць зноў закрытая



У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я і ўтварэннем ледзянога покрыва часова закрыты рух транспарту па пантоннай пераправе цераз раку Прыпяць аўтадарогі Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, рух транспарту ажыццяўляецца ў аб’езд праз Мазыр і Пінск.

Пантонную пераправу адкрылі некалькі дзён таму, 31 студзеня. 14 студзеня яе сарвала падчас крыгаходу і ўнесла па плыні. Людзей цераз раку перапраўлялі катарамі МНС. Пасля таго як грамадзяне паскардзіліся на тое, што даводзіцца падоўгу мерзнуць на беразе, там былі ўсталяваныя мабільныя пункты абагрэву.

Пантонная пераправа была ўзведзеная 10 снежня — пасля таго як трэснуў стацыянарны мост.

belapan.by