Панядзелкавы пратэст у горадзе над Бугам



Каля 1500 берасцейцаў у вечар панядзелку зноў сабраліся на пратэст супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Пачынаючы ад 9 жніўня яны кожны дзень у тым ці іншым фармаце выказваюць сваю пазіцыю адносна падзеяў апошніх месяцаў. Пра тое які вынік гэта можа прынесці кажуць самі ўдзельнікі:

 – Глабальна – не. Але фармуецца новае пакаленне, якое не забудзе, не даруе, якое будзе помніць. Усе, хто сёння стаяць за “бацьку”, у іх сярэдні ўзрост – 60 год. Усе хто сёння стаіць за свабодную, не хлуслівую, не забруджаную крывёю Беларусь – ім сёння сярэдні ўзрост 30. За кім будучыня? За маладымі.

Мерапрыемства пачалося ў 19:00 на плошчы Леніна і бліжэй да 20-й гадзіны перайшло ў шэсце. Пратэстоўцы прайшліся вуліцай Пушкінскай, збочылі на Савецкую, потым на праспект Машэрава і а 21:00 пачалі разыходзіцца. Гэтым разам іх зноў папярэдзілі міліцыянты, а таксама паздымалі невядомыя на відэа. Над калоннай луналі бел-чырвона-белыя сцягі, людзі неслі плакаты і скандавалі: «Сыходзь!», «Трыбунал!», «Жыве Беларусь!» і іншыя. Была і музыка, якая гучала з гукаапаратуры. У дварох быў заўважны і таніраваны мікраўтобус без нумароў, у якім звычайна перамяшчаецца АМАП.

Беларускае Радыё Рацыя