Папа Францішак прыбыў у Коўну



Папа Рымскі Францішак збярэ найбольшы малітоўны сход у Летуве. Сустрэча з пантыфікам пройдзе сёння ў Коўне. Адтуль перадае наш карэспандэнт:

  Па папярэдніх падліках у Коўне зарэгістравана 90 тысячаў удзельнікаў малітоўнага сходу. Святая імша праходзіць у ратушным скверы. Паступіла інфармацыя, што Папа Францішак ужо прыляцеў у Коўну, і ў гэтыя хвіліны вялікая колькасць людзей, якая збіралася ўжо ўначы, вітае гэтую інфармацыю. Ужо прайшла літанія, прайшоў ружанец. Людзі чакаюць Папу. Вельмі добра аздоблены сквер. Я бачу, што ў гэтым скверы свежы асфальт. Відаць, што гаспадары вельмі добра падрыхтаваліся да гэтага свята. У Коўну прыбылі пілігрымы з Беларусі, з Польшчы, я бачу сцягі Партугаліі, Гішпаніі і нават Ізраіля. Нагадаю, што ў Вільні Папа заклікаў больш увагі надаваць бліжнім і шанаваць сваю гісторыі і свае карані.

Беларускае Радыё Рацыя