Папа Францішак: Вайна ва Украіне была б «вар’яцтвам»



Пантыфік прапанаваў маліцца за поспех перамоў у Нармандскім фармаце.

Папа Рымскі Францішак. Фота: Reuters

Папа Рымскі Францішак заявіў, што вайна ва Украіне была б «варʼяцтвам», і выказаў надзею, што напружанасць у адносінах гэтай краіны з Расеяй можа быць пераадоленая шляхам шматбаковага дыялогу.

Як паведамляе «Голас Амерыкі», выступаючы на агульнай аўдыенцыі ў сераду, Францішак падзякаваў тым, хто ўдзельнічаў у прапанаваным ім міжнародным Дні малітвы за мір ва Украіне 26 студзеня.

«Давайце працягнём маліць Бога аб міры, каб напружанасць і пагрозы вайны былі пераадоленыя шляхам сурʼёзнага дыялогу і каб перамовы ў Нармандскім фармаце садзейнічалі дасягненню гэтай мэты», — сказаў ён.

Удзельнікі Нармандскага фармату — Расея, Украіна, Германія і Францыя.

«І давайце не будзем забываць: вайна — гэта варʼяцтва», — дадаў пантыфік.

[manual_related_posts]