Папаўняецца “Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў”
Папаўняецца “Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў”. Пра гэта расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай – Аляксандр Дабравольскі ў інтэрв’ю Tut.by .
Пра запуск такой кнігі абвясцілі трэцяга снежня. “У кнізе ёсць ужо звесткі па тых, хто фальсіфікаваў выбары, — гэта парадка 20-ці тысяч чалавек. Там і доказы іх злачынстваў, і фатаграфіі, яны цяпер правяраюцца. У той жа час ужо некалькі соцень чалавек звярталіся да стваральнікаў кнігі, там хутка пачнуцца праверкі атрыманых звестак, займацца гэтым будзе ByPol — каманда прафесійных следчых, пракурораў, якія працуюць цяпер у Варшаве, і яны будуць выдаваць ужо правераныя матэрыялы”, — сказаў Дабравольскі.
