Паплечнік Чкалава — нараджэнец Першамайскага



У дні, калі адбываўся ў 1937 годзе першы беспасадачны пералёт савецкага экіпажа з Масквы праз Паўночны полюс ў Амерыку, нельга не ўспомніць і беларуса з вёскі Блудзень, Бярозаўскага раёна, цяпер аграгарадок Першамайскае Васіля Бердніка.

Ён служыў борт-механікам і рыхтаваў самалёт Валерыя Чкалава да пералёту. Узнагароджаны за гэта ордэнам Чырвонай Зоркі, гаворыць яго сваячка Таццяна Хінец:

У 32-м годзе яго перавялі на пасаду старэйшага борт-механіка ў Цэнтральны аэрадынамічны інстытут імя Жукоўскага і ён працуе у камандзе Байдукова, Белякова і Чкалава. Менавіта ён рыхтаваў іх самалёты да палёту. І вось першая трыумфальная перамога, гераічная тройка здзяйсняе бесперасадачны палёт. Пілотам даюць званне: Героя Савецкага Саюза, Берднік становіцца кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі.

З 24 года па 32 Васіль Берднік служыў ў савецка-нямецкім таварыстве паветраных зносін “Дерлуфт”. Дзе працаваў на авіялініях Берлін-Кенізберг і Масква – Берлін. Беларуса характарызуюць як высокага прафесіянала, удумлівага, стараннага спецыяліста, які не меў вымушаных пасадак па яго віне.

Ваяваў на дзвюх войнах. У 58 годзе 62-гадовы цяжка хворы Берднік вярнуўся ў Блудзень, які ніколі не забываў. Тут памёр і тут пахаваны.

Таццяна Хінец захоўвае рэдкія здымкі і дакументы з жыцця Васіля Бердніка. Віктар Барушка – яго скураную лётчыцкую куртку і значок ад “Дерлуфа”. Сваякі лічаць, што было б справядліва, каб унікальны вясковец, Васіль Берднік, быў ушанаваны публічна.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя