Папоўніліся фонды музея „Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”



Берасцейская мытня перадала музею „Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” 15 рарытэтаў, якія незаконна перамяшчаліся праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза.

Па рашэнні суда каштоўнасці былі канфіскаваны ў грамадзян, якія парушылі заканадаўства. У ліку рарытэтаў, што перадаюцца ў музей, абраз ХІХ стагоддзя „Дванадзясятыя святы”, які спрабаваў незаконна вывезці з краіны праз пункт мытнага афармлення „Верхні Церабяжоў” жыхар Украіны, 13 ордэнаў і медалёў, знойдзеных у грамадзяніна Расеі ў ПМФ „Варшаўскі мост”, а таксама рэдкая бразільская манета 1871 года, якую перамяшчаў без дэкларавання вадзіцель-экспедытар з Казахстана праз ПМА „Казловічы”.

Кіраўніцтва вобласці і музея падзякавала супрацоўнікам мытні за прафесійную працу, дзякуючы якой рэдкія экспанаты цяпер можна будзе ўбачыць у адным з самых наведвальных музеяў горада.

Толькі за апошнія два гады берасцейскія мытнікамі канфіскавана звыш 460 гісторыка-культурных каштоўнасцей, многія з якіх перададзены ў розныя музеі краіны.

belta.by