Пасадзіць у турму ўсіх незадаволеных грамадзян немагчыма – лічыць эксперт



“Рэжым Лукашэнкі разбурае сябе знутры ставячы перад рэшткамі прыхільнікаў загадзя невыканальныя задачы”, – мяркуе старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова. Адным з нерэальных заданняў для сілавікоў з’яўляецца татальная зачыстка незадаволеных уладай грамадзян.

Па словах грамадскай дзяячкі, людзей з пратэстнымі думкамі ў сотні разоў больш, чым магчымасцяў карнай сістэмы:

„Якім чынам можна ліквідаваць палітычна актыўных грамадзян? Расстраляць? Іх такая колькасць, што гэта проста нерэальна. Тое самае як зараз існуюць млявыя пагрозы аб пасадцы падпішчыкаў тэлеграм-каналаў. Давайце скажам хаця б аб тым, што падпісчыкаў аднаго з тэлеграм-каналаў больш за 100 тысяч. Куды, у якія турмы рэальна пасадзіць аднамаментна 100 тысяч грамадзян? А трэба разумець, колькі ў нас тэлеграм-каналаў. Таму жаданні ўлады на сённяшні дзень нерэалістычныя”.

Суразмоўца дадае, што тая хваля рэпрэсій, якая трывае па краіне – спроба сілавікоў паказаць сваю працу і здольнасць змагацца з грамадзянскай супольнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя