Паштальён на ўсе рукі з-пад Коханава



Роўна тры гады таму пасля выхаду на пенсію “перакваліфікаваўся” з педагога ў паштальёны каардынатар Талачынскай філіі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”ды Беларускага Хельсінкскага камітэта Леанід Цімашкоў. Ён абслугоўвае чатыры паміраючыя вёскі непадалёк ад пасёлка Коханава.

DSCF9944

Пры гэтым добраахвотна прыносіць няходкім бабулькам ды дзядулькам самыя неабходныя тавары, расказвае апошнія навіны. Па звычайнаму для яго 12-кіламетровага шляху ўзгадваем знакаміты фантастычны галівудзкі фільм Кевіна Кёснэра “Паштальён”, дзе галоўны герой аб’янаў разбураныя атамнай вайной Злучаныя Штаты Амерыкі.

DSCF9917

РР: Вы таксама не толькі паштальён?

 Цімашкоў: У “маіх” паселішчах – пасёлку Галошаўка, вёсках Рудня, Саснякі, Масаўкі каля 40 сем’яў. Бадай, усе пенсіянеры, хворыя, бяз тэлефонаў. Таму я адзіная сувязь паміж імі – прерадаю прывітанні, навіны, гутарым і на палітычныя тэматы. Рашаю іх сацыяльныя запатрабаванні – штораз даношу да 10 кг самых неабходных прадуктаў, бо на пошце яны танней каштуюць. Увосень патрабую прывезці пяску, як дажджы размыюць дарогу. Узімку тэлефаную ў раён, каб падчысцілі сумёты, прыйшла аўталаўка. 13 верасня ў Галошаўцы арганізоўваю з сябрамі свята вёскі – прыедуць ураджэнцы з Менску, Віцебска, Оршы. Сёння быў у пракурора наконт справы вартаўніка СВК “Звянячы”, 52-гадовага Юрыя Аскеркі.Таго на подпітку “начальнічкі” ўгаварылі падпісаць паперу, паводле якой, ён, нібы, атрымаў 100 кг цяляціны. Нічога такога! Проста калгасу трэба закрываць нястачы. Вось і скарысталіся тым, што мужык не зусім псіхічна адэкаватны, дый нядаўна памерла маці. Вось і “падпісаўся” з дурніцы на вылічэнне ў сабе з 2 млн 62 тысяч заробку млн 673 тысячы ў фонд калгаснай запазычанасці. Паводле напісанай з маёй дапамогай заявы, зараз у сітуацыі разбіраецца пракуратура.

 Тым часам, лай сабак папярэдждвае нас, што за паваротам Рудня. Заходзім у хаціну да інваліда 1 групы Ірыны Масалкавай ды яе маці, 86-гадовай цёткі Еўдакіі. Апошняя ледзь клыпае на парог. Дачка разлічваецца за грэчку, пернікі, шпроты, лекі. “Канстанціныч” абяцае адпрамантаваць сеўшае зараднае ўладкаванне, прывезці танныя памідоры. Пасля, як зазвычай, прыносіць ваду, брыкету, выносіць смецце. Натуральна, усё дабрачынна.

– Наш адзіны заступнік, напішыце! – просіць прыкаваная да ложку Ірына.

Падышоўшы жвава 82-гадовы, “маладжавы”, як сябе называе, Фядотавіч забірае свае “Адам ды Еву”, “Дэтэктыўную газету”. Суседка ж, цётка Наста наракае на пенсіі ды заробкі, на якія нічога не купіць ды на якасць хлеба, што “як паветра ўнутры”. А таўстасумы, маўляў – прэзідэнт па БТ казаў –па 30-40 млн маюць!

РР: Дык вы ж самі Лукашэнку абіралі!

Кабета ашчэрылася – хочаш, карэспандэнт, праўду скажу? Ані я, ані мае родныя за яго не галасавалі! Увогуле, начальнічкі глядзяць на ўласны дабрабыт, а не на людзей…

Акурат сёння ў спадара Цімашкова чарговая вандроўка па “сваіх” вёсках. З поштай, таварамі ды навінамі. Куды кіруецца з імпэтам валанцёра ды па закліку сэрца.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота аўтара

 

 

 

[manual_related_posts]