Паштоўкі супраць смяротнага пакарання



Бярозаўскія актывісты накіравалі Аляксандру Лукашэнку паштоўкі, у якіх патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне.

IMG_8051

Яны лічаць, што Беларусь не павінна быць апошняй краінай у Еўропе, дзе захавалася смяротная кара, кажа адна з падпісантак – ТаццянаТарасевіч:

– Жыццё дае Бог, і толькі ён можа распараджацца жыццём чалавека.

У Беларусі прайшоў тыдзень супраць смяротнага пакарання, арганізаваны праваабаронцамі. Бярозаўскія праваабаронцы не асталісь у баку ад адной з важнейшых праблем краіны. Паколькі лічаць адмену смяротнага пакарання крокам Беларусі ў цывілізаваны свет і захаванне хрысціянскіх запаветаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза