Пасля 13 сутак мінчука затрымалі на выхадзе з Акрэсціна і зноў арыштавалі



22 верасня на выхадзе з Акрэсціна затрымалі 41-гадовага мінчука Дзмітрыя Палякова, пішуць праваабаронцы „Вясны”. Мужчына адбыў 13 сутак арышту па авбінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянавым вулічным шэсці.

Сваякі не дачакаліся Палякова — і знайшлі яго ў судзе: мужчыну судзілі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП). Справу разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Ала Скуратовіч. Палякоў расказаў, што пасля вызвалення калі вяртаўся дадому . Да яго падышлі два супрацоўнікі ў цывільным. На Палякова склалі пратакол, быццам ён хуліганіў у Фрунзенскім РУУСе.Суддзя Скуратовіч прысудзіла Палякову яшчэ 13 сутак арышту.

Беларускае Радыё Рацыя