Пасля допыту ў СК галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну павезлі ў ІЧУ



Пасля шматгадзіннага допыту ў Следчым камітэце галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведаміў яе адвакат.

Раней Следчы камітэт пацвердзіў, што журналістка затрымана „па крымінальнай справе аб несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА”. „З ёй праводзяцца следчыя дзеянні”, — заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч.

Сувязь з Леўшынай знікла раніцай 9 жніўня. Яна не прыйшла на працу ў звычайны час, яе мабільны тэлефон адключаны. Дачка, якая прыехала ў кватэру, убачыла сляды вобыску і ўскрыты сістэмны блок камп’ютара.

belapan.by