Пасля разгону акцый у Менску шпіталізавалі 4 амапаўцаў



У Менску падчас «стрымлівання несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» пацярпелі супрацоўнікі АМАП, паведаміў тэлеграм-канал МУС Беларусі.

„4 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненні з праваахоўнікамі, – гаворыцца ў паведамленні. – У выніку бойкі, сцвярджаюць у сілавым ведамстве, шэсць міліцыянтаў АМАП ГУУС Менгарвыканкама атрымалі траўмы, з іх чатырох шпіталізавалі”.

Інфармацыя пра стан здароўя пацярпелых, а таксама відэаматэрыялы з месцаў здарэнняў накіроўваюцца ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі.

Паводле факту ўдзелу ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», – завялі крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя