Пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў Чарнобыльская АЭС працуе ў штатным рэжыме
2 месяцы таму
Дырэктар Чарнобыльскай АЭС Валерый Сейда кажа, што станцыя пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў працуе ў штатным рэжыме. Гэта датычыць і саркафага над чацвёртым энаргаблокам, і сховішчаў адпрацаванага паліва.
„Агульныя страты ацаніць пакуль не можам. Акупанты забралі з сабой 5 з 15 кантэйнераў з абсталяваннем для рамонту і запчасткамі, неабходнымі для ЧАЭС. Што менавіта там было, пакуль сказаць не можам”, — дадае дырэктар ЧАЭС.
Цяпер на тэрыторыі ЧАЭС няма ніводнага расейскага вайскоўца. Яны пакінулі станцыю 31 сакавіка, забраўшы з сабой нацгвардзейцаў, якіх трымалі ў палоне з моманту захопу АЭС.
Беларускае Радыё Рацыя