Пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка па-беларуску



Атрымаць пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, аформленае па-беларуску, не так і складана. Пераканаўся ў гэтым гарадзенец Валеры Глебік. Рэгістрацыя яго, як індывідуальнага прадпрымальніка, прайшла ў Кастрычніцкім раёне Гародні.

– Я думаў, што гэта будзе нашмат складаней. Там жанчына, якая прымае дакументы, засталася цяпер адна ў кабінеце. Сказала: ходзіце тут, патрабуеце, самі не ведаеце чаго. Сказала, што трэба ёй патэлефанаваць у гавыканкам, у вышэйшую інстанцыю, каб я пачакаў. Я з паўгадзіны пачакаў і пайшоў. Прыканцы дня прыехаў. Думаў, што гэта будзе падсведчанне, увогуле, беларускі бланк. Бо перад тым яна мне сказала, што трэба праз міністэрства юстыцыі рабіць, бо такія бланкі праблематычна адшукаць, ніхто да гэтага не звяртаўся з такой просьбай.

Як высьвятлілася, у Ленінскім раёне Гародні ўжо былі выпадкі, калі індывідуальныя прадпрымальнікі атрымлівалі пасведчанні па-беларуску. У Кастрычніцкім раёне – гэта першы такі выпадак. Цяпер Валеры атрымаў пасведчанне на расейскім бланку, але з беларускім тэкстам.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя