Пасяджэнне Форуму грамадскіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў у Менску
У Менску пройдзе адкрытае пасяджэнне Форуму грамадскіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў сталіцы. Плануецца падпісанне дэкларацыі аб супрацоўніцтве, абмеркаванне і прэзентацыя планаў сумеснай работы арганізацый. Адзначае адна з арганізатараў форуму Вольга Кавалькова:
– Прымуць удзел розныя арганізацыі і грамадскія, і палітычныя. Але кантэкст – сумеснае правядзенне сацыяльных кампаній у рамках кааліцыі ў Менску.
У мерапрыемстве прымуць удзел таксама прадстаўнікі няўрадавых аб’яднанняў і ініцыятываў горада Менска, Лігі развіцця дэмакратыі «Грамадзянскі вердыкт», менскай гарадской арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ды іншыя.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vk.com
