Патрабаванне да чыноўнікаў
Сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяргей Гоўша патрабуе, каб чыноўнікі Баранавіцкага гарвыканкама выконвалі Канстытуцыю ў моўным пытанні і свабодна валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Патрабаванне складзена ў пісьмовай форме.
Да напісання заявы яго падштурхнула сумная сітуацыя з роднай мовай, кажа Сяргей Гоўша:
– Мы патрабуем, але каб і чыноўнікі патрабавалі, каб вышэйшыя навучальныя ўстановы былі беларускімі. Тады не трэба будзе людзей заганяць у беларускія школы. Акрамя гэтага мы патрабуем, каб гарадская ўлада стварыла камісіі па прыёме экзаменаў у чыноўнікаў на веданне дзвюх моваў. Чыноўнікі ў большасці не валодаюць беларускай мовай.
Паводле Сяргея Гоўшы, заява пададзена ў Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы для зацверджання Радай Таварыства.
Беларускае Радыё Рацыя