Патрэба ў медыцынскім кіслародзе ў Беларусі вырасла ў чатыры разы
Сітуацыя з медыцынскім кіслародам у Беларусі “складаная, але не крытычная”. Пра гэта ў каментары прэс-службе Міністэрства аховы здароўя заявіў дырэктар прадпрыемства “Крыён”, якое займаецца яго вырабам, Алег Гаўрушын. “Крыён” працуе няспынна. Ужо два тыдні ўсе магутнасці прадпрыемства перайшлі на вытворчасць выключна медыцынскага кіслароду. Дырэктар падкрэслівае, што прадукт доўга не захоўваецца, таму яго назапасіць немагчыма. Медыцынскі кісларод пастаўляецца ў бальніцы ў балонах, а ў больш сучасных медустановах вадкі кісларод зліваецца ў спецыяльныя ёмістасці.
Медыцынскі кісларод з’яўляецца жыццёва важным сродкам у змаганні з кавідам. Як піша Міністэрства аховы здароўя, патрэба ў медыцынскім кіслародзе ў краіне вырасла ў чатыры разы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1prof.by
