Пацыент псіхлякарні захапіў у закладнікі 76 чалавек



Праваахоўнікі правялі спецаперацыю па вызваленні 76 закладнікаў, захопленых пацыентам псіхлячэбніцы, ёсць пацярпелыя.

Як паведамілі УНІАН  у аддзеле камунікацыі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі вобласці, для вызвалення людзей праваахоўнікі штурмам узялі заблакаванае памяшканне. Зламыснік затрыманы, 10 закладнікаў і 5 паліцэйскіх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Па дадзеных паліцыі, затрыманы – 30-гадовы львавянін, які па рашэнні суда з 2013 па 2017 год знаходзіўся ў бальніцы на прымусовым лячэнні за забойства бацькі.

«Каля 19.00 мужчына пачаў паводзіць сябе неадэкватна, заблакаваў дзверы ў аддзяленне, дзе знаходзіліся 76 пацыентаў, пашкодзіў маёмасць і разбіў вокны. Шклом з пабітага акна ён траўмаваў дзесяць пацыентаў, трое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пацярпелыя пацыенты – людзі ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў, у большасці з іх дыягнаставаны рэзаныя раны ў вобласці шыі », – паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці Тарас Сабанюк.

Фота facebook/igor.zinkevych