Паўла Белавуса зноў не выпусцілі



16 снежня пасля сканчэння другіх «сутак» мусіў выйсці на волю заснавальнік Sуmbal.bу Павел Белавус, але яго зноў «перазатрымалі». Заўтра адбудзецца чарговы суд, паведамляе Sуmbal.bу.

19 лістапада суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут арыштавала Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.

6 снежня Белавуса судзілі па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Ленінскага раёна пастанавіў пакараць Паўла 13-сутачным арыштам.

Пасля 28 сутак за кратамі Павел на выйшаў на волю.