Паўстагоддзя таму ў Гародні распачаўся рух «бітнікаў»



Паўстагоддзя таму ў 60-я гады ХХ стагоддзя ў Гародні распачаўся рух «бітнікаў». Гэтыя маладыя людзі выдзяляліся сярод шэрай масы савецкага грамадства сваім знешнім выглядам. Яны былі фанатамі гурту “Бітлз” і мода на гэта прыйшла ў Гародню з-за мяжы.

Распавядае адзін з заснавальнікаў «бітнікаў» у Гародні Вячаслаў Каун:

— Усё, што тычыцца гурту «Бітлз»: спевы, мелодыі, адзенне, прычоскі — усё гэта бітнікі. У Гародні ўсё пачыналася з 5-6 чалавек. Мы сабе пашылі, хто касцюм, хто сподні клёш, якіх яшчэ тады ніхто не бачыў і не насіў, мы ў Гародні першымі іх пашылі. Самі рабілі гітары.  

Маладзёны выступалі ў музычным гурце, які выступаў у розных кропках горада. Былі выпадкі, калі пасля выступаў і рэпетыцый гурту маладзёнамі цікавілася КДБ. Па словах Вячаслава Кауна менавіта рух бітнікаў 60-х стаў пляцоўкай для стварэння больш шырокай плыні – плыні “хіпі”. А хіпі ў Гародні вядомыя на ўвесь былы СССР сваім бунтам 1971 годзе.

dav

dav

dav

dav

dav

dav

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня