Паўтара года сумесных намаганняў



Безгаспадарчую дарогу паміж вуліцамі Ракасоўскага і Жукава ў мікрараёне Паўднёвы ў Берасці ўпарадкуюць. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі „Гавары Праўду!’’ Ігар Маслоўскі. Паводле палітыка, гэта – пазітыўны вынік працы грамадскіх дзеячоў сумесна з жыхарамі раёну:

– Нам спатрэбілася паўтара года сумесных намаганняў для таго, каб цалкам былі задаволеныя патрабаванні жыхароў мікрараёна Паўднёвы. Зараз адбываюцца работы па ўкладцы тратуара праезду, які злучае вуліцу Жукава і вуліцу Ракасоўскага.

Раней улады адмаўляліся рабіць дарогу і спасылаліся на розныя прычыны. Гэты праезд нават перакрылі для машын і зрабілі пешаходным, што, у сваю чаргу, выклікала нараканні з боку кіроўцаў, – дадае Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя