Павал Сапелка: Рэжым разлічвае затрымацца, а таму экстрэмістам можа стаць кожны



Падставы для прызнання любога беларуса экстрэмістам абмеркавалі ўдзельнікі вэбінара ад праекта #BYSOLТРУД „Як[не] стаць экстрэмістам?”.

Кажа спікер мерапрыемства, юрыст праваабарончага цэнтру „Вясна” Павел Сапелка:

Праблема ў тым, што гэтую ідэю змагання з экстрэмізмам, з вялікім энтузіязмам, але па-свойму, успрынялі ў тым ліку і недэмакратычныя ўрады. Пад тэрарызм цяжка падвесці нейкія правамоцныя і легітымныя формы дзейнасці, а вось пад экстрэмізм аказалася даволі лёгка. Ад добрай стратэгіі абароны па такога кшталту справах няма. Можна ўзяць любога чалавека і назваць яго экстрэмістам. Мне здаецца, што гэта ўсё робіцца таму, што рэжым спадзяецца затрымацца яшчэ надоўга.

Паводле Паўла Сапелкі, спісы экстрэмісцкіх фармаванняў Беларусі пастаянна абнаўляюцца на сайта Міністэрства інфармацыі і Міністэрства ўнутраных спраў. Пры патрапленні пад следства па абвінавачванні ў экстрэмізме юрыст раіць не прызнаваць віну і дасканала разбіраць сам панятак „экстрэмізму” пра дапамозе адваката.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]