Павел Севярынец: Калі расейская тэхніка застанецца ў Беларусі, яе небходна будзе знішчаць



Сустаршыня Аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец наведаў Слонім. Ён правёў сустрэчу з мясцовымі сябрамі БХД, а таксама з сябрамі іншых дэмакратычных партый і суполак Слоніма. Падчас сустрэчы Павел Севярынец прэзентаваў чатыры кнігі і буклеты пра вялікіх дзеячаў БХД.

Спыніўся сябра БХД і на сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, найперш на вучэннях “Захад-2017”. Павел Севярынец, у прыватнасці, сказаў: “Неабходна, як мага найбольш фатаграфаваць вучэнні і ваенную расейскую тэхніку, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Калі, пасля вучэнняў, расейская тэхніка застанецца ў Беларусі, яе небходна будзе знішчаць любымі сродкамі, таму што мы павінны абараняць сваю незалежнасць ад акупацыі. Час расейскай імперыі даўно скончыўся, цяпер наступіў час беларусаў. І калі мы будзем годны ўзяць гэтую ўладу ў свае рукі – Гасподзь нам яе дасць”.

Беларуская Радыё Рацыя