Паваленымі дрэвамі ў Менску пашкоджаныя восем аўтамабіляў



За мінулыя суткі ў Менску паваленымі моцным ветрам дрэвамі пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў.

000024_711289_big-rgd57

Як паведамляе прэс-служба МНС, адзінкавыя падзенні дрэў здарыліся ў дварах жылых дамоў на праспекце Пушкіна, на вуліцах Казінца і Каржанеўскага. У выніку пашкоджаныя восем легкавых аўтамабіляў і шкленне балкона кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Пацярпелых няма.

Работнікі МНС праводзілі работы па распілоўцы і прыбіранні паваленых дрэў.

Згодна са звесткамі „Белэнерга”, 27 снежня ў 22.40 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнергіі ў трох населеных пунктах Капыльскага раёна Менскай вобласці.

belapan.by