Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе



Як паведамляе Праваабарончы Цэнтр “Вясна” – учора мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла Белавуса, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку. Стала вядома, што яго справу будуць разглядаць па артыкуле — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Зараз Павел Белавус знаходзіцца ў следчым ізалятары.