Павел Кінчак чакае суду за кратамі



Сёння, 18 траўня, у Берасці працягвае знаходзіцца за кратамі актывіст, які выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, – Павел Кінчак.

Ён быў затрыманы на выходных у пункце пропуска Казловічы і адразу ж дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Ён здзяйсняў міжнародную перавозку груза з Польшчы ў Беларусь. У Пінск вёз груз. Яго затрымалі, машыну не выпусцілі. Сатруднікі міліцыі Ленінскага РАУС склалі пратакол затрымання за ўдзел у вулічным шэсці 12 красавіка і змясцілі ў ІЧУ Ленінскага РАУС да панядзелка, да судовага разгяду яго справы.

Паводле Рамана Кісляка, гэта працяг ціску на ўдзельнікаў пратэстаў, каб актывісты атрымалі максімум негатыўных наступстваў ад праяўлення сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце