Павел Коўшаль: Мы адказныя за чысціню паветра



4 траўня распачаўся тыднёвы чэлендж «Жыві разумна!» ад Амбасады Швецыі ў Беларусі. Гэта другая частка міжнароднай экалагічнай ініцыятывы ад Швецыі ў розных краінах. Кожны дзень – новы экалагічны выклік. На гэты раз чэлендж прысвечаны рацыянальнаму выкарыстанню ды ахове вады і паветра.

Пра тое, як можна далучыцца да акцыі і як можна зрабіць паветра ў доме чысцейшым, нават на фоне пандэміі, распавядзе «Госць Рацыі», экаактывіст, супрацоўнік менскага бюро «Добрае паветра» Павел Коўшаль:

– Стваральнікам сямідзённага чэленджу з’яўляецца Амбасада Швецыі ў Беларусі. І нас запрасілі як адных з экспертаў. Гэта ўжо другі праект такога кшталту ў амбасады. Першы быў пра прадукты харчавання, а другі вось – пра ваду і паветра.

Удзельнікі чэленджу павінны выконваць нашы заданні і пасля выкладаць іх у сацыяльныя сеткі і распавядаць ці атрымалася, што яны адчуваюць і ўвогуле распавесці ўсё пра гэта.

РР: Якія ўмовы чэленджу «Жыві разумна!» і як іх выканаць ва ўмовах каронавірусу?

Павел Коўшаль: Пра гэта мала кажуць, канешне, але памяшканні трэба не толькі зараз, але ўвогуле праветрываць. Гэта выратуе вас не толькі ад пылу, мы ведаем, што фармальдэгіды вылучаюцца з мэблі і будаўнічых матэрыялаў, мыючыя і хімічныя сродкі, якімі карыстаемся дома, але і вірусы, бактэрыі, грыбкі, цвіль. Чым больш мы будзем праветрываць, тым меншая канцэнтрацыя шкодных рэчываў будзе ў памяшканні. Пакуль што мы не адкрываем цалкам усю праграму. Для пачатку мы прапануем людзям хаця б праветрываць памяшканне па дзесяць хвілін перад сном і пасля сну. Далей заданні будуць ускладняцца. Таксама ў нас будуць шчасліўчыкі, якім мы выдадзім тры датчыкі СО2. СО2 – гэта газ, які мы вылучаем, калі мы дыхаем. Вось па канцэнтрацыі гэтага газу можна казаць наколькі забруджана паветра ў памяшканні. Гэтыя датчыкі мы выдаем тром удзельнікам, і яны павінны будуць утрымліваць якасць паветра ў сваіх памяшканнях у “зялёнай зоне”. Чалавек жыве каля 90% менавіта ў памяшканні, ад гэтага і шматлікія хваробы. І вірус так магчыма будзе распаўсюджвацца хутчэй.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск