Павел Сапелка: Рэальнай карысці ад гэтага праекта будзе нешмат



Тым часам Вярхоўны суд Беларусі і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе – БДІПЧ АБСЕ абмеркавалі план сумеснага праекта супрацоўніцтва ў сферы верхавенства права.

Праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка лічыць, што рэальнай карысці ад гэтага праекта будзе нешмат:

– Хутчэй за ўсё суддзі выслухаюць меркаванне экспертаў АБСЕ пра тое, як неабходна паважаць правы чалавека, і як іх рашэнні павінны адпавядаць асноўным прынцыпам і прававым свабодам, і на гэтым усё супрацоўніцтва скончыцца. Судзячы па мінулым, будуць працягваць штампаваць пастановы пра прыцягненне да адказнасці ўдзельнікаў мірных сходаў і пікетаў.

Паводле Паўла Сапелкі, для дасягнення рэальных вынікаў праекта ў дзяржаве павінна ўсё дзейнічаць на аснове закона, паважацца правы і свабоды асобы. А з гэтым у Беларусі ёсць праблемы — лічыць праваабаронца.

Беларускае Радыё Рацыя