Паўла Севасцьяна трымалі чатыры гадзіны ў міліцыі



Паўла Севасцьяна адпусцілі з Слонімскага РАУСу.

***

Стала вядома, што Івана Бедку ўжо адпусцілі з РАУСу. Падчас знаходжання ў міліцыі, спадар Бедка выказаў шэраг прэтэнзій намесніку начальніка Слонімскага РАУС Вадзіму Шчурскаму. Падпалкоўнік міліцыі Шчурскі аднекваўся. Іван Бедка выказаў прэтэнзіі, што ён хацеў ехаць на дачу ў вёску Шылавічы, а яго невядомыя схапілі і прывезлі ў РАУС. На Івана Бедку склалі адміністрацыйны пратакол, які ён не падпісаў, і адвезлі на лецішча ў вёску Шылавічы. Пасля выходных Іван Бедка збіраецца пісаць заяву наконт яго затрымання ў пракуратуру.

***

Слонімскага грамадскага актывіста Паўла Севасцьяна сёння раніцай затрымалі, калі ён ішоў у краму. Маёр міліцыі сказаў, што неабходна з імі пад’ехаць у Слонімскі РАУС, для таго каб даць тлумачэнні наконт “Марша дармаедаў”. Паўла пасадзілі ў машыну і прывезлі ў РАУС. Там ён ужо тры гадзіны “дае длумачэнні”.  

У слонімскім пастарунку на дадзены момант знаходзяцца таксама Іван Бедка, Уладзімір Літвін, а таксама Віктар Марчык, якога асудзілі на 5 сутак арышту.

Беларускае Радыё Рацыя