Павел Севярынец – дзень народзінаў за кратамі



Сустаршыні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, палітвязню Паўлу Севярынцу – 45.

Рэжым адняў у яго шмат жыцця, не аднойчы кідаючы за краты, а цяпер асудзіўшы на вялікі тэрмін. Але Павел нават у месцах няволі выклікаў здзіўленне і павагу, нават у сілавікоў, – кажа беларускі палітык – Вячаслаў Сіўчык:

Ужо не памятаю дакладна, які гэта быў год, але ён быў вельмі жорсткі. Людзей збівалі, некаторыя атрымалі сур’ёзныя траўмы. У самім РАУСе нас згрузілі, гэта быў спартзал Ленінскага РАУСу. Хтосьці з амапаўцаў здзекліва так кінуў: „Вы нічога не ведаеце, нават гімну”. Павал адразу ўстаў і мы хорам праспявалі „Магутны Божа”. Вы б бачылі твары гэтых амапаўцаў – пабялелі.

Паводле Сіўчыка, пасля гімна Павел крыкнуў: “Жыве Беларусь” і прапанаваў амапаўцам спець свой. У адказ было маўчанне. 7 чэрвеня 2020 года пасля дазволенага выбарчага пікету ля Камароўскага рынку ў Менску Севярынца затрымалі сілавікі. На волю ён не выйшаў. Асуджаны  закрытым судом да 7 гадоў  калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках. Сёння ў розных гарадах Польшчы адбудуцца акцыі падтрымкі палітвязня.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя