Павел Севярынец папрасіў мітрапаліта Веніяміна заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг



Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца, у сваім фэйсбуку паведаміла, што Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніяміну ліст з просьбай заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, як хрысціянскі сімвал.

У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай – патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста. 

Беларускае Радыё Рацыя