Павел Севярынец правёў экскурсію па мясцінах заснавання БХД



Хрысціянскія дэмакраты Беларусі святкуюць 100-годдзе сваёй арганізацыі.

Пра тое, як паўстала першая Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя, распавёў падчас экскурсіі па мясцінах, звязаных з гэтай падзеяй, адзін з кіраўнікоў сённяшняй БХД – Павел Севярынец:

– Сёлета адзначаем 100-годдзе з дня заснавання беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Мы зазірнем у Катэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта тут 24-25 траўня 1917 года, роўна 100 гадоў таму, прайшоў знакаміты з’езд 30-ці каталіцкіх святароў-беларусаў, якія пастанавілі, што Беларусь павінна быць незалежнай, патрэбная беларуская школа, Беларусі патрэбны беларускамоўны касцёл, Беларусі патрэбная беларускай хрысціянская газета і Беларусі патрэбная беларуская хрысціянская партыя. 

Падчас экскурсіі яе ўдзельнікаў суправаджалі людзі ў цывільным. Яны здымалі на камеры тое, што адбываецца, аднак не заміналі ні экскурсантам, ні Паўлу Севярынцу. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара