Паводле афіцыйнай інфармацыі, на праект па зменах у Канстытуцыю паступіла 7 тысяч водгукаў



Рэферэндум – 2022. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на праект па зменах і дапаўненняў у Канстытуцыю паступіла звыш 7 тысяч водгукаў ад грамадзян, але пры гэтым не паведамляецца, што канкрэтна хвалюе беларусаў ці якія яны даюць парады, заўвагі.

Старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова гаворыць, што ўважліва азнаёмілася з праектам і ёсць пункты, якія наўпрост бянтэжаць:

„Некалькі фактаў, якія мяне ўразілі мацней за ўсё. Першае – тое, што з гэтага моманту мы ўжо не бяз’ядзерная дзяржава, і тое, што мы ўжо не захоўваем нейтралітэт. Гэта значыць, пры прыняцці новай версіі канстытуцыі мы можам думаць аб тым, што нашы хлопчыкі будуць вымушаны ехаць і ў Сірыю, і ў іншыя гарачыя кропкі планеты. Вось гэтыя дзве весткі ўжо самі па сабе жудасныя. Плюс можна сказаць, што ў нас абнуленне 2.0, гэта значыць падлік у два тэрміны, але ўсё, што было да гэтага з гэтага моманту ўжо не мае значэння. Гэта значыць, мы можам казаць яшчэ аб 10 гадах”

Суразмоўца дадае, што ўсе змены і дапаўненні зроблены дзеля аднаго – юрыдычнага афармлення Усебеларускага народнага сходу, які на думку грамадскай дзяячкі, будзе беларускім аналагам савецкага палітбюро.

Беларускае Радыё Рацыя