Павялічылася колькасць траўмаў з-за галалёдзіцы



На Піншчыне неўстойлівае надвор’е ў навагоднія дні прывяло да рэзкага павелічэння колькасці грамадзян звярнуўшыхся па дапамогу медыкаў. Пераважна, гэта траўмы з-за галалёдзіцы.

Лекар пінскага траўмапункту Аляксандр Васілеўскі даў парады, як паводзіць сябе ў час галалёдзіцы:

– Нашэнне рацыянальнага абутку, калі гэта датычыць жанчын, асабліва маладых. Адмовіцца ў гэты перыяд ад хадзьбы на шпільках і на абцасах. Абутак пераважна на плоскай падэшве з шырокім, рыфлёным абцасам, які змяншае рызыку слізгання. Паходка павінна быць як мага павальнейшай і ў гэты перыяд быццам як падчас язды на маленькіх лыжах.

Медыкі заклікаюць грамадзян не займацца самалекаванем пасля падзенняў, а звяртацца ў медыцынскія ўстановы. Нават самы звычайны вывіх можа праз некалькі гадоў стаць прычынай моцных боляў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя