Пазбавілі ліцэнзіі яшчэ адну адвакатку, якая абараняла палітычных зняволеных



Лізавету Мацвееву выключылі з Менскай гарадской калегіі адвакатаў за неадпаведны «дысцыплінарны ўчынак». Паводле звестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», Мацвееву выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю, але яна не пагадзілася з такой неабходнасцю і абскардзіла гэта ў судзе. Менавіта таму, што рашэнне абскарджвалася і яна прапусціла пераатэстацыю, «дэмарш» расцанілі як «дысцыплінарную правіну».

Нядаўна прызначаны міністрам юстыцыі Сяргей Хаменка пастанавіў прыцягнуць Лізавету Мацвееву да дысцыплінарнай адказнасці і прыпыніў дзеянне ліцэнзіі. Следам Рада Менскай гарадcкой калегіі адвакатаў прыняла рашэнне аб выключэнні яе са сваіх шэрагаў. Лізавета Мацвеева абараняла інтарэсы палітвязняў Уладзіміра Мацкевіча, Генадзя Мажэйкі, Ірыны Слаўнікавай, а таксама аформіла дамову на прадстаўленне інтарэсаў затрыманага напярэдадні Паўла Вінаградава.

Фота: Facebook