Пажар на расейскай атамнай лодцы: загінулі 14 маракоў
Паводле крыніцаў РБК, пажар, у выніку якога загінулі 14 расейскіх ваенных маракоў, здарыўся на атамнай падводнай станцыі „Лошарик” (АС-12). Загінуў штатны экіпаж спускаемага апарата.
У афіцыйным паведамленні Мінабароны РФ тып глыбакаводнага апарата, на якім адбыўся пажар, і іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
Мінабароны РФ 2 ліпеня паведаміла, што пры пажары на навукова-даследчым апараце, які здарыўся напярэдадні, загінулі 14 маракоў-падводнікаў, якія атруціліся выкідамі гарэння. Апарат, на якім адбыўся пажар, знаходзіўся на базе ў Севераморску.
Узгараннне нібыта было патушана. Але Мінабароны Расеі замоўчвае, колькі чалавек было на борце і ці ёсць выжыўшыя.
„Лашарык” можа прымаць на борт да 25 чалавек. Экіпаж апарата складаецца толькі з афіцэраў.
Беларускае Радыё Рацыя