Пажар у дзіцячым летніку



Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар у дзіцячым летнім аздараўленчым лагеры ў Віцебскім раёне.

Пацярпеў 26-гадовы вартаўнік летніка – ён да прыбыцця ратавальнікаў сам спрабаваў патушыць агонь, паведамілі Sputniku ў суботу ў Віцебскім абласным УМНС.

Вестка пра ўзгаранне ў пакоі трохпавярховага корпуса ў дзіцячым летніку „Магістраль” УП „Віцебскае аддзяленне БЧ”, што знаходзіцца ў вёсцы Малыя Лётцы, выратавальнікам паступіла напярэдадні ў 20:35.   „У выніку пажару ў пакоі пашкоджаны сцены і маёмасць, падкопчана столевае перакрыцце”, – сказалі ва ўпраўленні.   Паводле інфармацыі МНС, у выніку пацярпеў 26-гадовы вартаўнік летніка – ён да прыбыцця ратавальнікаў сам спрабаваў патушыць агонь. Малады чалавек з атручваннем прадуктамі гарэння быў шпіталізаваны.   У цяперашні час выратавальнікі выяўляюць прычыны ўзнікнення узгарання.

belaruspartisan.org