Педкалектыў у Рэчыцы абмеркаваў Канстытуцыю пасля фэйкавага ліста



Гісторыя з абмеркаваннем паправак у Канстытуцыю ў менскай школе па фэйкавым загадзе атрымала працяг. На гэты раз электронны ліст з указаннем арганізаваць дыялогавую пляцоўку прыйшоў адміністрацыі Рэчыцкай раённай гімназіі.

Адміністрацыя не ўбачыла падвоху ў лісце „арганізатара дыялогавых пляцовак Аляксеева І. А.”, адпраўленага з пошты ProtonMail, правяла мерапрыемства і даслала фотасправаздачу. Папраўкі абмяркоўваліся ў актавай зале. Як і пазначана ў лісце, на «дыялогавую пляцоўку» прынеслі дзяржаўную сімволіку.

[manual_related_posts]