Пенсіянерку Алену Гнаўк узялі пад варту



Адпаведную санкцыю дала пракуратура Пружанскага раёна, паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Гнаўк інкрымінуюць паклёп на кіраўніка дзяржавы і дыскрэдытацыю краіны. Ёй пагражае да шасці гадоў зняволення. Падставай для новай крымінальнай справы стаў пост пра мігрантаў, апублікаваны 23 лістапада мінулага года ў Фэйсбук і Інстаграме. Як заяўляюць у пракуратуры, у ім былі „заведама ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам”.

Акрамя таго, на YouTube 3 кастрычніка яна размясціла ролік, у якім пракуратура разгледзела абразу кіраўніка Беларусі.

Алена Гнаўк ужо была асуджаная па „карагоднай справе” і за абразу Лукашэнкі. Ёй прысудзілі тры гады „хатняй хіміі”. Падчас адбыцця пакарання жанчыну затрымалі за фотаздымак вывешаных на плот белых і чырвоных ручнікоў, абвінаваціўшы ў несанкцыянаваным пікеце і прысудзіўшы „суткі”. Пасля гэтага Гнаўк на волю ўжо не выйшла.

[manual_related_posts]