Перадача “Людзьмі звацца” змяніла сваё аблічча



Аўтарская перадача „Людзьмі звацца” з сакавіка змяніла сваё аблічча. Змены датычацца не толькі назвы, цяпер яна будзе называцца „Вясна”, але і зместа.

З аўтарам перадачы Аленай Вільтоўскай пагутарыў Юрка Ляшчынскі і распытаў, што ж менавіта чакае слухачоў Беларускага Радыё Рацыя:

– Змены ў перадачы не выпадкова адбудуцца менавіта з сакавіка, бо перадача мяняе сваю назву – замест „Людзьмі звацца” цяпер яна будзе называцца „Вясна”. Таксама зменяцца рубрыкі, слухачы Беларускага Радыё Рацыя змогуць пачуць яшчэ шмат цікавага пра навіны замежжа і праваабарончую супольнасць па-за межамі Беларусі. Таксама будзе ўведзена новая рубрыка „Апытанка”, „Каментар эксперта”, пачуем новае аздабленне перадачы. Перадача застаецца праваабарончай, але яна будзе скіравана на больш шырокага, на больш масавага слухача, мы ўводзім яшчэ адну праваабарончую рубрыку – гэта „Праваабарончы слоўнік”, каб слухачы зразумелі спецыфіку праваабарончых тэрмінаў.

Аўтарская праваабарончая перадача „Вясна” будзе ісці штоаўторак а 22 гадзіне паводле беларускага часу. Паўтор у суботу а 8 гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя