Пераход на электронны тэхпашпарт адклалі да 2020 года



Пераход на электронны тэхпашпарт адклалі да 2020 года. Пераход на новую сістэму афармлення электронных пашпартоў транспартных сродкаў павінен быў адбыцца ўжо 1 лістапада. Але калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыла адкласці працэдуру на год.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, адтэрміноўка дапаможа адпрацаваць магчымыя нюансы, якія звязаны з афармленнем дакументаў. Таксама перанос працэдуры дасць магчымасць адладзіць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых у ёй структур (банкаў і страхавых кампаній).

Фота: ТУТ. бай