Перакрыты канал увозу з Украіны ў Беларусь фальшывых даляраў



Супрацоўнікі падраздзяленняў УУС Берасцейскай і Гомельскай абласцей і мытні спынілі канал паступлення ў Беларусь фальшывых даляраў з Украіны.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, падробкі прызначаліся для далейшага распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі і краін ЕЗ.

Затрыманыя двое падазраваных — жыхары Менска і Берасця, адзін з якіх раней судзімы за аналагічнае злачынства.

На працягу месяца міліцыянеры сумесна са следчымі праводзілі комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на тэрыторыі Менска, Гомельскай і Берасцейскай абласцей па ўстанаўленні ўсіх датычных асоб.

Усяго канфіскавана 294 фальшывыя купюры (19.550 „долараў”): 97 вартасцю 100 долараў і 197 — 50. Паводле заключэння эксперта, яны вырабленыя пры дапамозе струменевага друку.

Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатыя дзве крымінальныя справы па арт. 221 КК (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай альбо каштоўных папер).

belapan.by

Фота УУС Гомельскага аблвыканкама