Перастаў адкрывацца сайт выдання “Новы Час”
20 гадоў таму
Перастаў адкрывацца сайт выдання “Новы Час”. Ён недасяжны як у карыстальнікаў у Беларусі, так і за мяжой. У некаторых пры спробе адкрыць вэб-старонку “Новага Часу” з’яўляецца паведамленні пра тое, што сайт заблакаваны паводле пастановы Міністэрства інфармацыі.
Нагадаем, што нядаўна ў офісе і дома ў кіраўнікоў “Новага Часу” – Аксаны Колб і Сяргея Пульшы – прайшлі вобшукі. Абодвух пасля допытаў адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Раней прайшоў вобшук дома ў фатографа выдання Дзмітрыя Дзмітрыева, у якога забралі камп’ютар. “Новы Час” — беларуская агульна-палітычная штотыднёвая газета. Выдаецца з сакавіка 2002 года.
Таксама стала вядома, што ў Беларусі перастаў адкрывацца сайт тэлеканала “Настоящее время”.
Беларускае Радыё Рацыя
