Ператрусы і допыты падлеткаў у вёсцы Кавярдзякі



Па прычыне з’яўлення надпісу „Жыве Беларусь!” на прыпынку грамадскага транспарту хваля вобшукаў прайшла ў вёсцы Кавярдзякі Берасцейскай вобласці. Прыйшлі да непаўнагадовых і правялі допыты, – распавяла маці аднаго з падлеткаў Алена Меркутова:

– З 22 на 23 верасня ў вёсцы Кавярдзякі нейкім быў зроблены надпіс “Жыве Беларусь!” і знак “Пагоня”. Мы пра гэта не ведалі. І вось зараз усю нашую вёску штарміць. У нас з учарашняга дня праходзяць вобшукі і допыты моладзі.

Алена Меркутова звярнула ўвагу, што ўся вёска гатовая пастаяць за падлеткаў. Паколькі лічыць усё гэта правакацыяй і спробай запужаць дарослых за іх палітычныя погляды.

Беларускае Радыё Рацыя