Ператрусы ў НДА працягваюцца. Хто наступны?
19 гадоў таму
У «Цэнтры экалагічных рашэнняў» Ecoidea на праспэкце Машэрава прайшоў ператрус.
Гэтую інфармацыю парталу onlinerby пацвердзілі прадстаўнікі арганізацыі. У супрацоўнікаў канфіскавалі тэхніку. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
Таксама 20 ліпеня ў сядзібе ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча адбыўся ператрус. Забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі. Памяшканне апячаталі. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Алег Трусаў.
