Ператрус у кватэры журналісткі hrodna.life Ірыны Новік (абноўлена)



У кватэры журналісткі hrodna.life Ірыны Новік 26 сакавіка прайшоў ператрус. Ператрус ішоў чатыры гадзіны і скончыўся толькі каля 00.30 ночы. Следчы і два аператыўныя супрацоўнікі, якія праводзілі ператрус, забралі ноўт-бук і тэлефон журналісткі. Ірыну Новік не затрымлівалі, але ўзялі з яе падпіску аб неразгалошванні. Іншыя журналісты hrodna.life таксама на свабодзе.

Яна – сведка па справе Паўла Мажэйкі, якога абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму».

На сувязь таксама не выходзіць галоўны рэдактар выдання Аляксей Шота.

Фота: hrodna.life